Беларуская Служба

СМІ: ЗША гатовыя надаць Украіне крэдыт у 50 млрд долараў, калі ЕС працягне санкцыі супраць РФ

05.06.2024 16:11
ЗША дабіваюцца таго, каб ЕЗ працягнуў санкцыі – у тым ліку і замарозку актываў – прынамсі да заканчэння вайны ва Украіне і да таго часу, «пакуль Расія не пагодзіцца заплаціць за шкоду, нанесеную Украіне».
Белы домФота: shutterstock

Злучаныя Штаты гатовы выдзеліць Украіне крэдыт на суму 50 мільярдаў долараў, забеспячэннем для якога будуць замарожаныя ў краінах Захаду расійскія актывы, але ўвязваюць выдзяленне такога крэдыту з прадаўжэннем Еўрапейскім Саюзам на нявызначаны тэрмін санкцый, уведзеных супраць Расіі ў сувязі з яе ўварваннем ва Украіну, – піша Financial Times. Паводле выдання, 5 чэрвеня прапанову ЗША абмяркоўваюць міністры фінансаў краін ЕС на сустрэчы ў фармаце он-лайн.

Прадугледжваецца, што крэдыт будзе пагашацца за кошт даходаў ад замарожаных расійскіх актываў. Большая частка гэтых актываў замарожана менавіта ў ЕЗ.

ЗША дабіваюцца таго, каб ЕЗ працягнуў санкцыі – у тым ліку і замарозку актываў – прынамсі да заканчэння вайны ва Украіне і да таго часу, «пакуль Расія не пагодзіцца заплаціць за шкоду, нанесеную Украіне».

Раней аб магчымасці выдзялення крэдыту на такіх умовах (многія параметры, такія як тэрмін пагашэння і працэнтная стаўка, яшчэ не вызначаны), казала міністр фінансаў ЗША Джанэт Елен. Гэтае пытанне Злучаныя Штаты абмяркоўвалі са сваімі саюзнікамі па G7.

Варыянты выкарыстання даходаў ад расійскіх актываў будуць абмяркоўвацца лідарамі G7 на саміце ў італьянскай Апуліі, які пройдзе з 13 па 15 чэрвеня. Яшчэ адзін варыянт – прадстаўленне Украіне крэдытаў ЕС і іншымі краінамі G7.

У абмеркаваннях магчымага крэдыту гаворка па-ранейшаму не ідзе аб канфіскацыі замарожаных актываў, а толькі аб выкарыстанні прыбытку ад іх.

pap/voa/эж